Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Помнік Уладзіміру Мулявіну ўстанавілі ў Мінску

Культура 17.08.2017 | 13:55

17 ліпеня, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Помнік народнаму артысту СССР заснавальніку ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну ўрачыста адкрылі сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадскога выканаўчага камітэта, міністэрстваў, ведамстваў і ўрада Беларусі, адміністрацыі Свярдлоўскай вобласці Расіі. Цырымонію адкрыцця прымеркавалі да 950-годдзя Мінска.

Як адзначыў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, адкрываецца помнік вялікаму сыну Беларусі і Расіі, чалавеку, які стаяў ля вытокаў стварэння легендарнага ансамбля "Песняры". "Уладзімір Мулявін унёс неацэнны ўклад ва ўзбагачэнне беларускай культуры. Творчасць музыканта прайшла выпрабаванне часам і служыць эталонам прафесійнага майстэрства, шчырасці выканання і душэўнасці. Доўгія гады поспехі, дасягнутыя непераўзыдзеным майстрам сваёй справы, які ўмеў вельмі тонка адчуваць і чуць музыку, будуць служыць стымулам прафесійнага і асобаснага развіцця", - падкрэсліў ён.

Са знамянальнай падзеяй павіншаваў мінчан часова выконваючы абавязкі губернатара Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў. "Уладзімір Георгіевіч Мулявін па характары і нараджэнні ўралец, а па жыцці і творчым шляху - беларус. Мулявін сам гаварыў пра сябе, што ў яго "дзве мовы", як два крылы ў птушкі, і гэта сапраўды так. Гэтай падзеяй і гэтым помнікам мы гаворым адзін аднаму словы ўдзячнасці, аддаём даніну павагі ўнікальнаму чалавеку, які вельмі шмат зрабіў для нашых краін, дзякуючы якому беларускія песні пачуў увесь свет", - сказаў Яўген Куйвашаў.

Скульптурная кампазіцыя ўпрыгожыла сталічны бульвар Мулявіна. Вобраз выбраны роднымі песняра. У 2014 годзе помнік музыканту быў адкрыты на яго радзіме ў Екацярынбургу. Там жа вырабілі і скульптуру, якая ўпрыгожыла Мінск. Яна стала своеасаблівым падарункам беларускай сталіцы ад расійскага боку.

Аўтар скульптуры - Аляксандр Каструкоў, які асабіста ведаў Уладзіміра Мулявіна.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.