Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 лістапада 2022, 19:55

"Маленькія клавішы". Адкрыты конкурс піяністаў пройдзе 4 снежня ў Мінску

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі 4 снежня пройдзе адкрыты конкурс піяністаў "Маленькія клавішы", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Творчае спаборніцтва мае на мэце падтрыманне таленавітых выканаўцаў і папулярызацыю музычнай творчасці ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі.

У конкурсе паўдзельнічаюць юныя музыканты ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Усе ўдзельнікі атрымаюць кампетэнтную ацэнку журы, прызы і падарункі ад арганізатараў конкурсу і яго партнёраў, а таксама спецыяльны сертыфікат-скідку на куплю музычнага інструмента і музычных аксесуараў. Лаўрэаты конкурсу змогуць стаць удзельнікамі творчага праекта клуба "Імправіз" "Музычны камплімент любімаму гораду".

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, творчае клубнае аб'яднанне "Імправіз" узорнага эстраднага аркестра палаца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі