Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 сакавіка 2017, 11:13

Культура з'яўляецца важным элементам збліжэння народаў Беларусі і Эстоніі - пасол

29 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Культура з'яўляецца важным элементам збліжэння народаў Беларусі і Эстоніі, заявіла ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Беларусі Мерыке Кокаеў.

Кіраўнік дыпмісіі адзначыла, што беларуска-эстонскія кантакты ў галіне культуры паслядоўна развіваюцца. Аб гэтым сведчыць і абмен Днямі культуры. Так, у лістападзе 2016 года ў Мінску паспяхова прайшлі Дні культуры Эстоніі, якія былі цёпла сустрэты беларускімі гледачамі. Важнымі былі і праведзеныя ў гэты час перагаворы міністра культуры Беларусі Барыса Святлова і віцэ-канцлера Міністэрства культуры Эстоніі Ане-Лі Рэймаа аб прадаўжэнні супрацоўніцтва.

Мерыке Кокаеў адзначыла, што розныя культурныя мерапрыемствы дапамагаюць народам дзвюх краін бліжэй знаёміцца з традыцыямі, творчасцю, мастацтвам адзін аднаго. Эстонскі кінематограф становіцца пастаянным удзельнікам фестываляў у Мінску. Так, у час XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" у мінулым годзе была паказана рэтраспектыва эстонскіх фільмаў, у кінатэатрах Мінска дэманстраваліся эстонскія стужкі "1944" і "Мандарыны". Плануецца, што і ў гэтым годзе Эстонія будзе прадстаўлена на кінафестывалях у Мінску.

У планах пасольства Эстоніі на гэты год - правядзенне выставы малюнкаў да дзіцячай літаратуры, а таксама маштабнай фотаэкспазіцыі эстонскіх храмаў. Такая выстава арганізоўвалася ў Беларусі два гады таму, цяпер будзе яе прадаўжэнне. Таксама краіна будзе прадстаўлена на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Мерыке Кокаеў бачыць вялікія перспектывы для пашырэння беларуска-эстонскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў культурнай сферы і турыстычнай. У сувязі з гэтым пасол адзначыла важнасць увядзення Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму. На думку кіраўніка дыпмісіі, гэта садзейнічае павелічэнню турыстычнага патоку ў Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі