Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Хуліа Іглесіяс-малодшы і іншыя новыя імёны: з'явілася праграма зборнікаў "Славянскага базару"

Культура 16.03.2017 | 19:56
Хуліа Іглесіяс-малодшы
Хуліа Іглесіяс-малодшы

16 сакавіка, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Стала вядома праграма зборных канцэртаў XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў Летнім амфітэатры. Якіх артыстаў запрасілі арганізатары, сёння журналістам расказаў дырэктар форуму Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пры фарміраванні канцэртных праграм мы ўлічваем густы нашага фестывальнага гледача, але імкнёмся і знаёміць яго з новымі імёнамі. Напрыклад, неаднойчы на форуме мы рабілі спробы фарміраваць зборныя канцэрты, дзе знайшлося б месца маладым артыстам, калектывам-пачаткоўцам. У гэтым годзе мы робім канцэрт "Я люблю фестываль!". Цяпер у афішы вы бачыце такія імёны, як Стас П'еха, Дзмітрый Калдун, Нюша, Юзары, NAVIBAND і іншыя. Пакуль менш за дзясятак, а будзе больш за 20. Прыкладна 60 працэнтаў канцэрта зоймуць маладыя беларускія выканаўцы і калектывы, для якіх гэта шанц пра сябе заявіць. Акрамя таго, мы запрасілі на фестываль шмат калектываў, якія могуць смела прадставіць культуру сваёй краіны. Большасць іх вы ўбачыце ў праграме ўрачыстага адкрыцця", - расказаў Аляксандр Сідарэнка.

Таксама ён адзначыў такіх цікавых выканаўцаў з далёкага замежжа, як ужо вядомая фестывальнай публіцы брытанская група LONDONBEAT, Хуліа Іглесіяс-малодшы (Іспанія), Kevin McCoy (ЗША), Ляа Цуй (Кітай) і іншыя. "Прыадкрыю тайну: мы разглядаем варыянт цікавага дуэта Вітаса з кітайскім выканаўцам", - дадаў дырэктар форуму. Прадоўжана і традыцыя запрашэння пераможцаў міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў. Напрыклад, у некалькіх праграмах глядач зноў пачуе сербскую зорку Піліпа Жмахера. А на канцэрце закрыцця чакаецца ўладальнік Гран-пры конкурсу 2015 года Дзімаш Кудайберген, які сёння шырока вядомы не толькі на сваёй радзіме ў Казахстане, але і пакарае Кітай у тэлевізійным праекце I'm a singer.

У цэлым на галоўнай пляцоўцы "Славянскага базару" запланаваны сольныя канцэрты Рыгора Лепса, Стаса Міхайлава, Валерыя Меладзэ, Ягора Крыда, выступленне групы "Рукі ўверх" - усе яны арыентаваны на розную аўдыторыю. Чакаюць у Віцебску і рок-групу "Сплін" з праграмай "Ключ да шыфру". Канцэрты рок-музыкі пад заслону форуму сталі яго традыцыяй.

У афішы традыцыйныя праграмы ўрачыстага адкрыцця (13 ліпеня) і закрыцця (17 ліпеня) фестывалю, "Залаты хіт" і канцэрт "Шансон ТБ - усе зоркі". Гэта правераны ўжо фармат, які карыстаецца нязменнай папулярнасцю, прычым настолькі, што арганізатары маюць намер прадаваць білеты на канцэрт шансону разам з усімі (пачынаючы з 17 сакавіка), хоць праграма будзе сфарміравана толькі праз два-тры тыдні. Традыцыйны гумарыстычны канцэрт будзе прадстаўлены ў новым жанры - сатырычнае шоу "Аднойчы ў Расіі". А канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае" з усеагульнай згоды вырашана цалкам прысвяціць юбілею ансамбля "Сябры".

Акрамя таго, на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца канцэрт Нацыянальнага заслужанага акадэмічнага ансамбля танца Украіны імя П. Вірскага і папулярных украінскіх выканаўцаў, у афішы таксама юбілейны канцэрт "Аляксандр Зацэпін. Ёсць толькі імгненне...", у якім выступіць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. На галоўнай пляцоўцы форуму пройдуць і выступленні ўдзельнікаў конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні. Усяго ў праграме Летняга амфітэатра пакуль 17 мерапрыемстваў, але канцэртаў можа быць больш. Работа па фарміраванні праграмы прадаўжаецца.

XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы адбудуцца 11-12 і 18-19 ліпеня).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прызначаны садзейнічаць пашырэнню кантактаў і ўдасканаленню прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў.