Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь стала першым пунктам маршруту выстаўкі "Скарбы Старажытнага Егіпта" ў Еўропе

Культура 11.09.2017 | 19:12

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стала першым пунктам маршруту выстаўкі "Скарбы Старажытнага Егіпта" ў Еўропе. Аб гэтым паведаміла сёння на адкрыцці выстаўкі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі куратар Алехандра Торэс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З моманту зараджэння ідэі экспазіцыі "Скарбы Старажытнага Егіпта" да яе рэалізацыі прайшло амаль 10 гадоў, якія спатрэбіліся на атрыманне ўзгадненняў і дазволаў, расказала Алехандра Торэс. У 2011 годзе выстаўка ўпершыню была адкрыта ў Чылі. Пасля працяглага туру па Бразіліі, Перу і іншых краінах Лацінскай Амерыкі экспазіцыя ўпершыню прыбыла ў Беларусь. Для ўладальніка выстаўкі сімвалічна, што выязны маршрут пачынаецца ў Беларусі, паколькі яго продкі адсюль родам. Выстаўка была створана, каб паказаць самыя яркія фрагменты культуры Егіпта, пазнаёміць з яго гісторыяй.

Як адзначыў намеснік міністра культуры Беларусі Аляксандр Яцко, выстаўка "Скарбы Старажытнага Егіпта" - прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства, і гэта ўжо трэці сумесны праект з кампаніяй "Берын Арт Менеджмент". Гэты ўнікальны праект з'яўляецца яркай падзеяй культурнай палітры краіны, сказаў ён.

Экспазіцыя размясцілася ў чатырох залах музея, знаёміць з багаццем і гісторыяй цывілізацыі, поўнай загадак і міфаў. Сярод больш як 300 экспанатаў - пахавальная маска Тутанхамона, загадкавы Сфінкс, статуя бажаства Ку, муміі, ювелірныя ўпрыгажэнні, саркафагі, амулеты і папірусы, выкананыя ў адпаведнасці з тэхналогіямі таго часу, і многае іншае.

Выстаўка падзелена на шэсць тэматычных зон. Праходзячы па залах, наведвальнікі даведаюцца аб штодзённым жыцці старажытных егіпцян, убачаць, як вялася сельская гаспадарка, атрымаюць уяўленне аб ваенных тэхналогіях і караблебудаванні, пазнаёмяцца з дынастыямі кіраўнікоў, а таксама раскрыюць сакрэты культу замагільнага жыцця.

Выстаўка будзе працаваць па 10 снежня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.