20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўпершыню пацвердзіў не толькі наяўнасць, але і прымяненне тэрарыстамі ў сірыйскай правінцыі Ідліб хімічнай зброі. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашэнкаў, каменціруючы заяву амерыканскага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе ТАСС.
"У тэксце заявы падрабязна расказваецца, што ў гэтай правінцыі дзейнічае тэрарыстычная групоўка "Хаят Тахрыр аш-Шам", звязаная з "Джэбхат ан-Нусрой", якая выкарыстоўвае "стралковае і цяжкае ўзбраенне, самаробныя выбуховыя ўстройствы і хімічную зброю". Хачу звярнуць увагу, што гэта першае афіцыйнае прызнанне Дзярждэпам не проста наяўнасці, а менавіта, падкрэсліваю, выкарыстання тэрарыстамі "Джэбхат ан-Нусры" хімічнай зброі ў гэтай частцы Сірыі для ўчынення тэрактаў, аб чым мы шмат разоў папярэджвалі і заяўлялі на ўсіх узроўнях", - сказаў Ігар Канашэнкаў.
Прадстаўнік расійскага абароннага ведамства таксама паведаміў, што заявы амерыканскага боку наконт бамбардзіроўкі Ідліба не адпавядаюць рэчаіснасці, ПКС Расіі не наносяць удары па населеных пунктах.-0-