
8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЗША хочуць нарасціць магутнасці для абагачэння ўрану, каб знізіць залежнасць ад паставак ядзернага паліва з Расіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Bloomberg.
Паводле даных агенцтва, амерыканскія ўлады маюць намер інвесціраваць мільярды долараў у прадпрыемствы на тэрыторыі ЗША, якія будуць вырабляць абагачаны ўран. На гэтыя мэты Белы дом плануе выдзеліць $4,3 млрд. Гэта сума яшчэ павінна быць адобрана Кангрэсам.
Адзначаецца, што калі ўзнікнуць праблемы з закупкай абагачанага ўрану ў РФ, гэта можа парушыць работу прамысловых ядзерных рэактараў у ЗША.
Цяпер у Злучаных Штатах абагачэннем урану займаецца толькі адно прадпрыемства. У 2020 годзе ЗША імпартавалі з РФ каля 23 працэнтаў ад агульнага аб'ёму абагачанага ўрану, які патрэбны для работы рэактараў.-0-