Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2022, 11:06

Зяленскі заявіў аб развіцці перагавораў з Расіяй

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім чарговым звароце заявіў аб паступовым развіцці перагавораў Украіны і Расіі па дасягненні мірных дамоўленасцей. Відэазварот апублікаваны ў яго Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.

"Украінскія прадстаўнікі ўдзельнічаюць у перагаворах, якія прадаўжаюцца фактычна кожны дзень. Вельмі складана, часам скандальна. Але крок за крокам мы ідзём наперад", - заявіў Уладзімір Зяленскі.

Як паведамлялася БЕЛТА, Беларусь выступае за мірнае ўрэгуляванне канфлікту за сталом перагавораў. Краіна стала пляцоўкай для трох першых раўндаў расійска-ўкраінскіх перагавораў, якія цяпер прадаўжаюцца ў фармаце відэасувязі.

"У гэтай сітуацыі ні адзін беларускі салдат ва Украіне не ваюе. Нягледзячы на іх варожую пазіцыю, якую яны занялі ў адносінах да Беларусі, падштурхоўваемыя Захадам (мы перагарнулі гэту старонку), я пазваніў Зяленскаму і прапанаваў неадкладна ўступіць у перагаворы з Расіяй. Літаральна на трэці ці чацвёрты дзень гэтай вайны, - сказаў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS. - Гэта значыць, мы не нападаем на Украіну, мы не бамбім Украіну. Мы - прыхільнікі перагавораў. Мы хочам, каб гэтыя перагаворы закончыліся вось у гэтай зале (інтэрв'ю праходзіла ў Зялёнай зале Палаца Незалежнасці, дзе ў 2015 годзе праходзілі перагаворы ў "нармандскім фармаце" і выпрацоўваліся Мінскія пагадненні па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА)".

"Мы хочам, каб там быў мір. Калі там не будзе міру, то не будзе міру і ў Беларусі з цягам часу. Вось наша пазіцыя", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі