Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 снежня 2021, 10:24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць некалькіх тэлеканалаў ва Украіне

29 снежня, Мінск. /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне санкцый Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 28 снежня 2021 года, накіраваных супраць некалькіх тэлеканалаў, паведамляе ўкраінскае выданне "Страна".

Санкцыі ўведзены супраць ТАА "Тайм медыя" (гэта тэлеканал "Першы незалежны", створаны журналістамі раней заблакіраваных апазіцыйных каналаў "112", NewsOne і ZIK) і ТАА "Тэлепрастора" (тэлекампанія, якая вяшчае пад брэндам UKRLIVE).

Таксама санкцыі ўведзены супраць медыяхолдынга "Навіны" (у яго ўваходзяць "112", NewsOne і ZIK).

Тэлеканалы UKRLIVE і "Першы Незалежны" ўжо апублікавалі заяву наконт увядзення супраць іх санкцый. Журналісты абвінавацілі ўкраінскія ўлады ў абмежаванні работы СМІ і падаўленні свабоды слова ва Украіне. "Улада фактычна аб'явіла вайну журналістам, якія адмаўляюцца скакаць пад дудку ўлады і ставяць пад сумненне яе афіцыйныя "пераможныя" рэляцыі. Банкавая зачышчае інфармацыйнае поле, спадзеючыся скрыць ад насельніцтва праўду аб катастрафічнай сітуацыі ў эканамічнай, сацыяльнай, адукацыйнай і іншых сферах жыцця ў краіне", - гаворыцца ў заяве.

Журналісты маюць намер абскардзіць рашэнне аб закрыцці тэлеканалаў у судах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі