Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 жніўня 2019, 17:12

Землетрасенне магнітудай 7,0 адбылося каля берагоў Суматры, аб'яўлена пагроза цунамі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 7,0 адбылося каля ўзбярэжжа вострава Суматра на захадзе Інданезіі. Аб гэтым паведамляе Reuters.

Паводле даных Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, ачаг землетрасення размяшчаўся за 249 км на паўднёвы ўсход ад горада Тангеранга. Эпіцэнтр стыхіі быў на глыбіні 49 км. Падземныя штуршкі адчуваліся ў тым ліку на поўдні Джакарты.

Інданезійскае геафізічнае агенцтва выпусціла папярэджанне аб цунамі. Жыхарам правінцыі Бантэн на востраве Ява рэкамендавана неадкладна эвакуіравацца ва ўзвышаныя раёны, піша брытанскае выданне The Independent.

Даных аб разбурэннях і пацярпелых пакуль няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі