Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 сакавіка 2020, 13:55

Землетрасенне магнітудай 5,8 адбылося ў Манголіі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,8 адбылося сёння на тэрыторыі Манголіі. Аб гэтым паведамляе Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 283 км ад мангольскага горада Хоўда (насельніцтва 1,5 млн чалавек), а таксама за 564 км ад кітайскага горада Урумчы (насельніцтва 30,5 тыс. чалавек). Ачаг знаходзіўся на глыбіні 10 км.

На працягу гадзіны пасля першага адбылося яшчэ адно землетрасенне магнітудай 4,1.

Інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых пакуль не паступала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі