Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2020, 16:16

Закрываць граніцы ўнутры Шэнгена не трэба, паколькі вірус ужо ёсць ва ўсіх краінах - ЕК

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Закрываць граніцы ўнутры Шэнгена з-за каранавіруса немэтазгодна, паколькі вірус ужо прысутнічае ва ўсіх дзяржавах супольнасці. Такое меркаванне выказаў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Эрык Мамер на брыфінгу ў Бруселі, паведамляе ТАСС.

"Закрыццё граніц - гэта не абавязкова найлепшы спосаб абароны ад віруса, які прысутнічае ва ўсіх дзяржавах ЕС ужо цяпер, калі мы гэта абмяркоўваем, - адзначыў ён. - Аднак дзяржавы супольнасці маюць права прымаць рашэнні, якія яны лічаць мэтазгоднымі, для забеспячэння грамадскага здароўя і бяспекі насельніцтва".

Успышка захворвання, выкліканая каранавірусам, што адбылася ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі, распаўсюдзілася прыкладна на 130 краін і была 11 сакавіка прызнана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) пандэміяй. Паводле апошніх даных, у свеце заразіліся больш за 160 тыс. чалавек, больш як 6 тыс. памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі