Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 снежня 2019, 19:18

WADA вырашыла не прымяняць опцыю поўнага адхілення Расіі

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня камітэта па адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Джонатан Тэйлар заявіў, што WADA прынята пастанова не прымяняць опцыю поўнага адхілення Расіі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Гэта прадугледжана кодэксам, таму быў выбар паміж поўным банам і частковым, - сказаў Джонатан Тэйлар. - Але мы прытрымліваліся таго, каб новае пакаленне спартсменаў, якое ніяк не звязана з падзеямі 2012-2015 гадоў, атрымала шанцы выступаць".

"Чыстыя" расійскія спартсмены змогуць прымаць удзел у Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Лазане па выніках выканкама Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) кіраўнік арганізацыі Крэйг Рыдзі.

У лістападзе камітэт па адпаведнасці WADA па выніках расследавання прыйшоў да высновы, што Расія праводзіла маніпуляцыі з базай даных маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі для ўтойвання допінгавых парушэнняў. У дакладзе камітэта па адпаведнасці WADA прыведзены факты аб выключэнні даных 145 спартсменаў з маскоўскай лабараторыі.

"Мы гатовы прымяніць санкцыі да тых, хто мае дачыненне да гэтых маніпуляцый, і даць магчымасць выступаць "чыстым" спартсменам", - сказаў Крэйг Рыдзі. У сваю чаргу кіраўнік аддзела расследаванняў WADA Гюнтэр Янгер дадаў, што на гэты момант адна трэць з гэтых 145 спартсменаў усё яшчэ ўдзельнічае ў спаборніцтвах.

9 снежня члены выканкама WADA прагаласавалі за пазбаўленне статусу адпаведнасці Расійскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА), пазбаўленне Расіі на чатыры гады права ўдзельнічаць у буйных спартыўных міжнародных мерапрыемствах, у лік якіх уваходзяць алімпіяды і чэмпіянаты свету ("чыстыя" расійскія спартсмены змогуць прымаць удзел у спаборніцтвах у нейтральным статусе), а таксама прымаць чэмпіянаты свету і падаваць заяўкі на іх правядзенне.

Рашэнне выканкама WADA аб санкцыях адносна расійскага спорту падтрымалі прадстаўнікі алімпійскага руху - Міжнародны алімпійскі камітэт і Міжнародны паралімпійскі камітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі