Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 верасня 2020, 16:25

ВУП Расіі ў ІІ квартале скараціўся на 8 працэнтаў

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зніжэнне ВУП у другім квартале 2020 года склала 8 працэнтаў, што крыху менш за прагнозы. Аб гэтым гаворыцца ў прэс-рэлізе Цэнтральнага банка Расіі па выніках пасяджэння савета дырэктараў рэгулятара, паведамляе ТАСС.

"Пасля змякчэння абмежавальных мер эканамічная актыўнасць аднаўляецца хутчэй, чым прагназавалася", - адзначаецца ў паведамленні.

ЦБ адзначае, што ажыўленне эканамічнай актыўнасці найбольш выяўлена ў сектарах, арыентаваных на ўнутраны спажывецкі попыт, у той час як слабы знешні попыт застаецца фактарам, які стрымлівае эканамічную дынаміку.

Павышэнне эканамічнай актыўнасці ў Расіі прадоўжыцца больш плаўнымі тэмпамі пасля таго, як будзе вычарпаны першы этап аднаўленчага росту, лічыць рэгулятар. Паводле ацэнак ЦБ, дзеянне кароткатэрміновых праінфляцыйных фактараў узмацнілася, на сярэднетэрміновым гарызонце дэзынфляцыйныя рызыкі па-ранейшаму пераважаюць. "Пасля завяршэння этапу актыўнага аднаўленчага росту, выкліканага зняццем абмежаванняў і мерамі падтрымкі, вяртанне сусветнай і расійскай эканомікі да патэнцыялу запаволіцца. Гэта будзе аказваць стрымальны ўплыў на тэмпы росту цэн", - адзначае ЦБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі