Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 жніўня 2020, 15:02

Версальскі палац у Францыі страціў з пачатку пандэміі 45 млн еўра

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З-за адсутнасці замежных турыстаў у сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі з-за пандэміі каранавіруса, французскі Версаль страціў каля 45 млн еўра, паведамляе газета Le Figaro.

Паводле слоў дырэктара Версальскага палаца Катрын Пегар, з часу адкрыцця палацава-паркавага ансамбля, 6 чэрвеня, у дзень яго наведваюць да 10 тыс. гасцей, што на трэць менш, чым звычайна. Пры гэтым амаль усе наведвальнікі французы. Хоць паступова пачынаюць з'яўляцца турысты з Германіі, Нідэрландаў і Італіі.

"Раней 80 працэнтаў усіх наведвальнікаў складалі замежныя грамадзяне. Цяпер з-за адсутнасці замежных турыстаў наведвальнасць падае. З пачатку пандэміі Версаль страціў каля 45 млн еўра прыбытку", - адзначае Катрын Пегар.

Аднак, паводле слоў дырэктара музея, страта прыбытку не паўплывае на зарплату персаналу. У замку працуюць прыкладна 1 тыс. чалавек, каля 20 тыс. абслугоўваюць прылеглую тэрыторыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі