Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ваенны савет Судана і апазіцыя дасягнулі пагаднення аб падзеле ўлады

У свеце 05.07.2019 | 16:56
Фота Reuters
Фота Reuters

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенны савет Судана і апазіцыя дасягнулі сёння пагаднення аб падзеле ўлады ў пераходны перыяд да правядзення выбараў, паведамляе Reuters.

Абодва бакі, якія вялі перагаворы ў Хартуме з 3 ліпеня, дамовіліся стварыць суверэнны савет з пяці ваенных і пяці грамадзянскіх асоб, які будзе дзейнічаць як мінімум тры гады, інфармуе тэлеканал Al Jazeera. На працягу першай паловы тэрміну дзеяння пераходнага савета кіраваць ім будуць ваенныя асобы, у другой палове - грамадзянскія. Бакі таксама згадзіліся сфарміраваць незалежны ўрад і пачаць празрыстае расследаванне актаў насілля, якія адбываліся ў краіне ў апошнія тыдні. Таксама будзе створаны кабінет міністраў, а затым сфарміруюць заканадаўчы савет.

"Гэта пагадненне адкрывае шлях для фарміравання інстытутаў пераходнай улады, і мы спадзяёмся, што гэта стане пачаткам новай эры", - сказаў па выніках перагавораў Амар аль-Дэгэйр, лідар апазіцыйнага альянсу "Сілы за свабоду і перамены" (FFC).

Армія Судана 11 красавіка аб'явіла аб адхіленні прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. Было прыпынена дзеянне Канстытуцыі і ўведзена надзвычайнае становішча ў краіне тэрмінам на тры месяцы.

У маі ваенны савет Судана, сфарміраваны пасля адхілення ад улады прэзідэнта краіны, і прадстаўнікі апазіцыі дамовіліся аб устанаўленні пераходнага перыяду на тры гады. Аднак спрэчкі паміж правячым ваенным саветам і апазіцыяй у пытаннях кіравання краінай прадоўжыліся.

3 чэрвеня сілы бяспекі Судана ажыццявілі штурм лагера дэманстрантаў у Хартум, у выніку якога загінулі дзясяткі людзей. Пасля гэтага кіраўнік пераходнага ваеннага савета Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан заявіў, што ваенны савет адмяняе ўсе пагадненні з апазіцыяй, і заклікаў да правядзення ў краіне датэрміновых выбараў на працягу 9 месяцаў. Ён таксама аб'явіў, што сфарміруе часовы ўрад для кіравання краінай. Аднак ужо 5 чэрвеня ў сваім звароце да нацыі Абдэль Фатах аль-Бурхан прапанаваў аднавіць перагаворы з апазіцыйнымі групамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.