Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 кастрычніка 2021, 12:19

Ва Украіне зафіксавалі антырэкорд сутачнай смяротнасці ад COVID-19

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне за мінулыя суткі зафіксавалі 734 лятальныя канцы ад каранавіруса, што стала новым антырэкордам, паведамляе РБК-Украіна.

За мінулыя суткі ў краіне было выяўлена 19 120 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Больш за ўсё заражэнняў назіраецца ў Днепрапятроўскай, Адэскай і Харкаўскай абласцях.

За ўвесь час пандэміі ва Украіне захварэлі 2 803 159 чалавек, выздаравелі - 2 390 112. Таксама было зафіксавана 64 936 лятальных канцоў.

Чырвоны ўзровень эпідэмічнай небяспекі дзейнічае ўжо ў Херсонскай, Адэскай, Запарожскай, Данецкай, Днепрапятроўскай, Сумскай, Мікалаеўскай і Ровенскай абласцях Украіны.

У чырвонай зоне забараняецца работа кафэ, рэстаранаў, кінатэатраў, фітнес-цэнтраў. Прадаўжаць працаваць у гэтай зоне могуць толькі прадуктовыя магазіны, банкі, пошта, АЗС, ветклінікі і аптэкі. Абмежаванняў для работы транспарту ў чырвонай зоне няма, аднак мясцовыя ўлады маюць права ўвесці іх паводле свайго меркавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі