Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 сакавіка 2021, 13:56

Ва Украіне за суткі 15 850 новых выпадкаў COVID-19 - антырэкорд бягучага года

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі ва Украіне зафіксавалі 15 850 выпадкаў заражэння каранавірусам, што стала новым антырэкордам з пачатку года ў краіне, паведамляе РБК-Украіна.

Больш за ўсё новых выпадкаў захворвання на COVID-19 выяўлена ў Кіеве, Львоўскай і Кіеўскай абласцях. За мінулыя суткі ва Украіне выздаравелі 4 592 чалавека, памерлі 262 пацыенты.

Раней урад краіны прыняў рашэнне ўзмацніць каранцін у сталіцы Украіны ў сувязі з пагаршэннем эпідсітуацыі. З 20 сакавіка ў Кіеве будуць закрыты кінатэатры, тэатры, музеі, канцэртныя залы, гандлёва-забаўляльныя цэнтры. Будуць забаронены масавыя мерапрыемствы, кафэ і рэстараны будуць працаваць выключна навынас.

Сакратар Кіеўсавета Уладзімір Бандарэнка заявіў, што сітуацыя ў Кіеве вельмі складаная. Паводле яго слоў, у бальніцах знаходзяцца больш за 3,5 тыс. чалавек, з якіх 71 працэнт у цяжкім стане. З-за сітуацыі з COVID-19 вясеннія канікулы ў горадзе пачаліся раней - з 18 сакавіка.

Улады Украіны 4 сакавіка аб'явілі аб пачатку ў краіне трэцяй хвалі пандэміі каранавіруса. "На жаль, мы вымушаны канстатаваць, што ва Украіне пачалася трэцяя хваля эпідэміі. Статыстыку, якую мы бачым на сёння, немагчыма інтэрпрэтаваць інакш", - сказаў прэм'ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль.

Усяго з пачатку пандэміі ва Украіне пацверджана 1 519 926 выпадкаў заражэння каранавірусам, выздаравелі 1 248 782 чалавекі, памерлі 29 515 пацыентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі