Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 красавіка 2022, 19:55

УСУ выпусцілі больш за 100 снарадаў і мін па ДНР за суткі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку сутак украінскія войскі выпусцілі больш за 100 снарадаў і мін па ДНР, пад абстрэлы трапілі раёны шасці населеных пунктаў рэспублікі. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала народнай міліцыі ДНР.

"З пачатку бягучых сутак праціўнік выпусціў больш за сто снарадаў і мін са 152- і 122-міліметровай ствольнай артылерыі і 120-міліметровых мінамётаў. Пад абстрэлы трапілі раёны шасці населеных пунктаў рэспублікі", - гаворыцца ў паведамленні.

Расія пачала ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў зведваюць здзекі, генацыд з боку кіеўскага рэжыму. Для гэтага, паводле яго слоў, плануецца правесці дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны, аддаць пад суд усіх ваенных злачынцаў, адказных за крывавыя злачынствы супраць мірных жыхароў Данбаса.

Паводле заявы Мінабароны Расіі, яе ўзброеныя сілы наносяць удары па ваеннай інфраструктуры і ўкраінскіх войсках. Галоўнай жа мэтай у расійскім ваенным ведамстве назвалі вызваленне Данбаса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі