Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2020, 20:00

Улады Вялікабрытаніі дазволяць правядзенне спартыўных мерапрыемстваў без гледачоў з чэрвеня

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Вялікабрытаніі дазволяць праводзіць спартыўныя і культурныя мерапрыемствы без гледачоў пачынаючы з чэрвеня. Аб гэтым паведамляе ТАСС, цытуючы распаўсюджаны сёння план аслаблення каранціну.

Каранцін у Вялікабрытаніі быў уведзены 23 сакавіка ва ўмовах пандэміі захворвання, выкліканага каранавірусам новага тыпу. Аслабленне гэтага рэжыму будзе адбывацца паэтапна і павольна.

"Будуць дазволены культурныя і спартыўныя мерапрыемствы за закрытымі дзвярамі з іх тэлевізійнай трансляцыяй, каб пазбегнуць рызыкі шырокамаштабнага сацыяльнага кантактавання", - сказана ў дакуменце.

Аднак пакуль не зразумела, ці палічаць спартыўныя асацыяцыі фармат дастатковым для аднаўлення спаборніцтваў. Паколькі, як і ў выпадку з тэатрамі, паказ без гледачоў нерэнтабельны.

Кіраўніцтва англійскай прэм'ер-лігі пакуль не вырашыла, ці будзе адноўлены прыпынены 13 сакавіка з-за каранавіруса нацыянальны чэмпіянат.

На першым этапе аслаблення каранціну (з 13 мая) людзям будзе дазволена займацца спортам на вуліцы неабмежаваную колькасць разоў, загараць, адпраўляцца ў паездкі на аўтамабілі да аддаленых месцаў правядзення вольнага часу. На работу выйдуць супрацоўнікі будаўнічых фірм і розных сектараў прамысловасці, якія не могуць працаваць з дома. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан дапусціў, што на наступным этапе аслабленняў - з 1 чэрвеня - у краіне могуць пачаць працаваць магазіны і школы, а ўжо з ліпеня - некаторыя атэлі і грамадскія месцы.

Паводле апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя краіны, колькасць выпадкаў інфіцыравання каранавірусам новага тыпу ў каралеўстве перасягнула 223 тыс., колькасць смяротных выпадкаў - 32 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі