Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лютага 2021, 19:50

Улады Эстоніі назвалі сітуацыю з COVID-19 у краіне крытычнай

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Дэпартамента здароўя Юлар Лано заявіў, што сітуацыя з каранавірусам у краіне крытычная, паведамляе газета Postimees.

"Сітуацыя крытычная. Сёння было 1204 станоўчыя тэсты на каранавірус. Сумна, што доля станоўчых тэстаў сярод усіх тэстаў перавышае 18 працэнтаў. Гэта значыць, што кожны пяты чалавек можа быць пераносчыкам інфекцыі", - заявіў Юлар Лано.

Акрамя таго, ён адзначыў, што назіраецца няхватка вакцын.

"У Дэпартаменце здароўя запасы вакцыны роўныя нулю", - сказаў Юнар Лано. Паводле яго слоў, вакцына AstraZeneca на складзе скончылася, вакцыны Pfizer засталося каля 1 працэнта, а вакцыны Moderna засталося ўсяго некалькі тыс. доз.

Таксама адзначаецца, што павялічваецца колькасць людзей у інтэнсіўнай тэрапіі, бальніцы знаходзяцца на мяжы сваіх магчымасцей. У бальнічнай сетцы плануюць стварыць новыя месцы для хворых на каранавірус, увогуле будзе 926 месцаў, прызначаных толькі для пацыентаў з COVID-19.

Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, усяго з пачатку пандэміі ў Эстоніі зарэгістравана 62 830 выпадкаў заражэння каранавірусам, 575 - смяротных выпадкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі