Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лістапада 2021, 15:54

Улады Дэлі прыпынілі работу шасці вугальных ЦЭС з-за забруджвання паветра

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады нацыянальнай сталічнай акругі Дэлі, у склад якой уваходзіць Нью-Дэлі, прадоўжылі абмежаванні да 21 лістапада, якое было ўведзена 13 лістапада, з-за пагаршэння стану паветра ў сталіцы і павелічэння колькасці зваротаў жыхароў з сур'ёзнымі скаргамі ў медустановы, паведамляе тэлеканал NDTV.

Як паведамляе ТАСС, толькі пяць з 11 цеплавых электрастанцый у Дэлі прадоўжаць работу. Таксама загадана да 21 лістапада спыніць уезд у Нью-Дэлі грузавікоў, за выключэннем машын з таварамі першай неабходнасці. Бензінавыя і дызельныя аўтамабілі старэйшыя за 15 і 10 гадоў адпаведна не будуць дапушчаны да паездак у горадзе. Аўтамабілі, на якія няма дзеючага сертыфіката аб кантролі за выкідамі, будуць эвакуіравацца на штрафстаянку.

Усе школы і каледжы ў Дэлі і бліжэйшых гарадах застануцца закрытымі да далейшага паведамлення. Камісія таксама рэкамендавала суседнім штатам Хар'яна, Раджастхан і Утар-Прадэш адправіць на аддаленую работу як мінімум 50 працэнтаў супрацоўнікаў дзяржустаноў да 21 лістапада, з такім жа зваротам яна звярнулася да прыватных кампаній.

У Нью-Дэлі і трох прыгарадах з 5 лістапада фіксуюць рэзкае пагаршэнне паветра. Гараджане скардзяцца на задышку і сверб у вачах, рэзка ўзрасла колькасць зваротаў у медыцынскія ўстановы. Паводле даных Цэнтральнага савета па барацьбе з забруджваннем, на раніцу серады індэкс якасці паветра (ІЯП) у Дэлі склаў 403. Добрым паветра лічыцца пры ІЯП ад 0 да 50, а здавальняючым - ад 51 да 100. Ад 151 да 200 паветра лічыцца ўмерана забруджаным, у прамежку ад 201 да 300 - моцна забруджаным, а ад 300 - небяспечна забруджаным. Узровень большы за 400, як адзначаюць улады, сведчыць аб вельмі небяспечным забруджванні.

Галоўныя прычыны смогу над горадам - масавае спальванне ржышча і саломы на ўбраных палях вакол горада пасля збору асенняга ўраджаю, восеньскае бязветранае надвор'е, з-за якога размешчаны ў нізіне горад не вентылюецца, вялікая колькасць аўтатранспарту. Штогод восень у Нью-Дэлі адзначаецца рэзкім пагаршэннем якасці паветра. Паводле ацэнкі індыйскіх вучоных, забруджанае паветра скарачае працягласць жыцця гараджан у сярэднім на шэсць гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі