Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 сакавіка 2021, 14:13

Улады Аўстрыі заявілі аб пачатку трэцяй хвалі COVID-19 у краіне

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя Аўстрыі Рудольф Аншобер заявіў аб пачатку трэцяй хвалі каранавіруса ў краіне, паведамляе тэлекампанія PULS 24.

"Я назіраю пачатак трэцяй хвалі ў Аўстрыі", - сказаў Рудольф Аншобер, дадаўшы, што трэба зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць паўтарэння асенняй сітуцыі, калі адбывалася масавае распаўсюджванне інфекцыі.

На яго думку, адна з мер па прадухіленні - правядзенне тэсціравання на каранавірус для жыхароў пры выездзе з рэгіёнаў, якія асабліва моцна закранула пандэмія.

Вірусолаг Норберт Навотны апасаецца, што тэндэнцыя павелічэння колькасці заражаных каранавірусам у Аўстрыі захаваецца ў бліжэйшы час.

Паводле даных ТАСС, у Аўстрыі ў сакавіку ў выніку аслаблення строгага каранціну штосутачны прырост заражаных каранавірусам наблізіўся да 3 тыс. У лютым гэты паказчык трымаўся каля адзнакі 2 тыс. выпадкаў. З 8 лютага аўстрыйскія ўлады ў рамках аслаблення строгага каранціну адкрылі школы, аб'екты сферы гандлю, музеі, прадпрыемствы сферы паслуг з умовай абавязковага нашэння масак. Абмежаванні ў галіне турызму, спорту, культуры і грамадскага харчавання цяпер застаюцца ў сіле.

Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, у Аўстрыі выяўлена 493 568 выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 8873 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі