Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 красавіка 2022, 15:33

Украінцам для перасячэння граніцы зноў трэба прад'яўляць загранпашпарт

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць грамадзян Украіны больш не змогуць пакінуць краіну без загранпашпарта. Аб гэтым паведамляе ўкраінскае выданне "Страна" са спасылкай на прадстаўніка Дзяржпагранслужбы Украіны Андрэя Дземчанку.

На працягу апошніх паўтара месяцаў грамадзяне Украіны без загранпашпартоў маглі свабодна перасячы граніцу і трапіць у краіны ЕС. Цяпер жа, паводле слоў Андрэя Дземчанкі, вернуцца ранейшыя правілы бязвізавага ўезду, згодна з якімі трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза можна будзе па біяметрычным загранпашпарце.

Разам з тым выключэнне будзе зроблена для бежанцаў з рэгіёнаў, дзе ў гэты момант ідуць баявыя дзеянні.

Андрэй Дземчанка таксама паведаміў, што з пачатку канфлікту назад ва Украіну вярнуліся больш за мільён бежанцаў. Так, 16 красавіка пагранічныя службы ўпершыню за два месяцы зафіксавалі больш тых, хто ўязджае ва Украіну, чым тых, хто выязджае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі