Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 красавіка 2021, 16:54

Украіна пачала выходзіць з трэцяй хвалі COVID-19 - Сцяпанаў

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна пачала паступовы выхад з трэцяй хвалі COVID-19. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў, паведамляе УНН.

"Сёння можна канстатаваць, што наша краіна пачала паступовы выхад з трэцяй хвалі каранавіруснай хваробы. Аб гэтым сведчаць асноўныя эпідэміялагічныя паказчыкі і маркеры. Пры параўнанні мінулага і пазамінулага тыдняў колькасць захварэлых зменшылася з амаль 92 тыс. да 77 тыс.", - сказаў Максім Сцяпанаў.

Паводле даных міністра, колькасць шпіталізаваных за тыдзень зменшылася амаль на 3,4 тыс. чалавек. "Усё гэта сведчыць аб тым, што сітуацыя стабілізуецца. Мы прайшлі гэты звышцяжкі перыяд трэцяй хвалі", - дадаў ён.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, ва Украіне з пачатку пандэміі зафіксавана 2,038 млн выпадкаў COVID-19, 42 950 чалавек памерлі.

Паводле даных рэсурсу Worldmeter, які адсочвае сітуацыю з каранавірусам у свеце, Украіна на 16-м месцы па распаўсюджванні і на 18-м па колькасці смярцей ад COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі