Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 снежня 2018, 10:26

У ЗША з-за снежнага шторму адменена больш за 1,3 тыс. авіярэйсаў

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя снегапады абрушыліся на паўднёвы ўсход ЗША, адменена больш за 1,3 тыс. авіярэйсаў, паведамляе амерыканская газета The New York Times.

Найбольшы ўдар стыхіі прыпаў на Паўночную і Паўднёвую Караліну, дзе ў мінулыя выхадныя снегапады суправаджаліся ледзяным дажджом. У выніку больш за 200 тыс. дамоў засталіся без электрычнасці.

У рэгіёне зафіксаваны сотні дарожна-транспартных здарэнняў. Цяпер вядома пра аднаго загінулага - вадзіцеля аўтамабіля, на які ўпала дрэва. З-за снежных заносаў да 11 снежня ў абодвух штатах часткова прыпынены чыгуначны рух.

Паводле даных сіноптыкаў, снежны шторм пачаў сціхаць, аднак мясцовыя ўлады па-ранейшаму просяць жыхароў не пакідаць без неабходнасці свае дамы і не карыстацца асабістым аўтатранспартам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі