Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2021, 14:20

У Тунісе сфарміравалі новы ўрад

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы кабінет міністраў сфарміраваны ў Тунісе. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Каіс Саід, паведамляе ТАСС.

Згодна са звесткамі тэлеканала Al Arabiya, члены кабміна на чале з прэм'ерам Наджлой Будэн Рамдан прынялі прысягу перад кіраўніком дзяржавы. Як перадае тэлеканал, Усман Джэрандзі захаваў за сабой пасаду міністра замежных спраў Туніса.

У ліпені прэзідэнт Каіс Саід аб'явіў аб прыпыненні дзейнасці парламента, адмене недатыкальнасці ўсіх дэпутатаў і адстаўцы прэм'ера Хішама Машышы. Гэтыя рашэнні былі прыняты кіраўніком дзяржавы пасля таго, як у шэрагу буйных гарадоў адбыліся маніфестацыі, удзельнікі якіх патрабавалі роспуску парламента, змены палітычнага рэжыму і прыцягнення да адказнасці вінаватых у пагаршэнні эпідэмічнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы. Партыя "Ан-Нахда", чый лідар Рашыд Ганушы з'яўляецца старшынёй Асамблеі народных прадстаўнікоў (парламента) Туніса, назвала рашэнні прэзідэнта неканстытуцыйнымі.

29 верасня, як інфармавалі мясцовыя СМІ, Саід даручыў Наджле Будэн Рамдан сфарміраваць новы кабмін. Яна стала першай жанчынай у гісторыі Туніса, якая ўзначаліла ўрад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі