Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2019, 16:56

У ЦАР адбылася самая моцная паводка за апошнія 20 гадоў, амаль 28 тыс. чалавек засталіся без жылля

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (ЦАР) адбылася самая моцная паводка за апошнія 20 гадоў, па меншай меры 28 тыс. чалавек засталіся без жылля, паведамляе французскі тэлеканал France 24.

Паводле даных улад, паводка выклікана праліўнымі дажджамі, якія абрушыліся на краіну некалькі тыдняў таму і прывялі да павышэння ўзроўню вады ў рацэ Убангі. У сталіцы ЦАР Бангі затоплены цэлыя раёны. Асабліва пацярпелі дамы, што знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад берага.

Як паведамляе служба навін Africanews, пацярпелыя знаходзяцца ў часовых лагерах. У краіне не хапае пітной вады, высокая рызыка ўзнікнення эпідэмій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі