Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 жніўня 2020, 11:44

У Расіі за суткі выявілі 5065 хворых на COVID-19

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі павялічылася за суткі на 5065, агульная колькасць інфіцыраваных дасягнула 912 823. Аб гэтым паведамілі ТАСС у аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем новай інфекцыі.

Колькасць вылечаных пацыентаў, у якіх дыягнаставалі каранавірус, павялічылася за суткі на 6568. Згодна з данымі штаба, усяго ўжо выпісалі 722 964 чалавекі, што складае 79,2 працэнта ад агульнай колькасці заражаных.

Колькасць смяротных зыходаў сярод пацыентаў з COVID-19 павялічылася ў РФ за суткі на 114, усяго памерла 15 498 заражаных. Доля памерлых складае 1,7 працэнта ад агульнай колькасці заражаных каранавірусам у РФ.

Паводле апошніх даных Reuters, агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце ўзрасла да 20,731 млн, з моманту ўспышкі памерла 750 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць заражаных зафіксавана ў ЗША (5,216 млн), на другім месцы Бразілія (3,164 млн), на трэцім - Індыя (2,396 млн).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі