Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2020, 12:18

У Расіі ўпершыню з 2 мая выявілі за суткі менш за 10 тыс. выпадкаў заражэння COVID-19

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць інфіцыраваных новай каранавіруснай інфекцыяй у РФ вырасла за суткі на 9974 - да 252245, паведамілі ТАСС у расійскім аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса.

Такім чынам, упершыню з 2 мая колькасць выяўленых за суткі выпадкаў стала меншай за 10 тыс.

Новыя 4712 выпадкаў заражэння каранавірусам зафіксаваны ў Маскве, дзе ўсяго выяўлена 130716 хворых.

Колькасць выздаравеўшых пацыентаў з каранавірусам у Расіі за суткі павялічылася на 5527 і дасягнула 53530. Паводле падлікаў ТАСС, доля вылечаных у краіне перасягнула 21 працэнт. Памерлі за суткі яшчэ 93 чалавекі, агульная колькасць ахвяр склала 2305.

Як адзначылі ў аператыўным штабе, у 40,6 працэнта новых выяўленых выпадкаў заражэння ў інфіцыраваных не было сімптомаў хваробы, гэта 4049 чалавек.

Усяго ў свеце, паводле апошніх даных, пацверджана 4,35 млн выпадкаў COVID-19. З моманту ўспышкі выздаравелі 1,55 млн чалавек, 297 тыс. памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі