Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 ліпеня 2020, 18:01

У Расіі яшчэ 20 добраахвотнікам увялі другі кампанент вакцыны ад COVID-19

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі кампанент вакцыны ад каранавіруса ўведзены яшчэ 20 добраахвотнікам на 21-я суткі пасля першага, паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны Расіі.

"20 удзельнікам эксперыменту ў складзе другой групы добраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў філіяле Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя імя Бурдэнкі, уведзены другі кампанент вакцыны ад каранавіруса COVID-19, выпрабаванні якой праводзяцца Мінабароны Расіі сумесна з Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі", - паведамілі ў ведамстве.

У Мінабароны таксама заявілі, што не спрабуюць штучна скараціць тэрмін выпрабаванняў вакцыны.

"У Мінабароны Расіі выпрабаванні вакцыны на добраахвотніках для прадухілення ў далейшым рызыкі ад яе прымянення праводзяцца ў поўнай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і навуковай метадалогіяй, без якіх-небудзь спроб скарачэння тэрміну даследаванняў", - гаворыцца ў паведамленні. Атрыманыя даныя даследаванняў даюць магчымасць з упэўненасцю гаварыць пра бяспеку вакцыны і што яна добра пераносіцца.

Выпрабаванне вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі праводзіцца на дзвюх групах добраахвотнікаў у філіяле Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя імя Бурдэнкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі