Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 мая 2021, 17:47

У Портлендзе акцыя памяці ў гадавіну смерці Флойда завяршылася масавымі беспарадкамі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Портлендзе прайшлі масавыя беспарадкі ў гадавіну смерці афраамерыканца Джорджа Флойда, паведамляе тэлеканал Fox News.

Акцыя ў памяць аб загінулым Джорджы Флойдзе, якая адбылася ўчора ўвечары, скончылася актамі вандалізму і сутычкамі з паліцыяй. Каля 200 чалавек, многія з якіх былі апрануты ў чорнае, сабраліся каля гарадскога суда і сталі закідваць паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі. Паліцыя выкарыстоўвала гучнагаварыцель, каб запатрабаваць ад прысутных устрымацца ад злачыннай дзейнасці. Аднак дэманстранты пачалі разбіваць вокны і падпалілі кантэйнеры для смецця, некаторыя з іх заклікалі спаліць будынак наогул. Пазней натоўп прайшоў да мэрыі, дзе прадоўжыў беспарадкі.

Паводле інфармацыі газеты The Oregonian, удзельнікі маршу разбілі і вокны мясцовых офісаў і кафэ, у тым ліку Starbucks і стэйк-хауса Ruth's Chris Steak House.

У 22.00 па мясцовым часе паліцыя назвала падзеі бунтам. Былі праведзены затрыманні найбольш агрэсіўных маніфестантаў.

25 мая 2020 года адбылося рэзананснае забойства афраамерыканца Джорджа Флойда. Мужчына памёр пасля таго, як паліцэйскі ў час арышту прыціснуў каленам яго шыю і трымаў на працягу 7 мін. і 46 сек. Джордж Флойд неаднаразова паўтараў, што не можа дыхаць. Антырасісцкія пратэсты пасля гэтага здарэння распаўсюдзіліся не толькі ў ЗША, але і па ўсім свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі