Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 ліпеня 2021, 17:15

У Польшчы 5 дзяцей пацярпелі пры сутыкненні аўтобуса з ваенным аўтамабілем

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Любушскім ваяводстве Польшчы адбылося сутыкненне аўтобуса з ваенным аўтамабілем, пяцёра дзяцей пацярпелі, паведамляе польскі інфармацыйны партал - радыё RMF FM.

Паводле папярэдніх даных аўтобус, у якім знаходзіліся 8 чалавек, у тым ліку сямёра дзяцей ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў, урэзаўся ў ваенны аўтамабіль, што стаяў на абочыне.

12-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў цяжкім стане. Яна была дастаўлена ў бальніцу на медыцынскім верталёце. Яшчэ чацвёра дзяцей атрымалі траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.

Прычыны аварыі пакуль не паведамляюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі