Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лютага 2020, 10:28

У Пекіне заявілі, што крыніца эпідэміі каранавіруса магла зарадзіцца не ў Кітаі

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першапачатковая крыніца эпідэміі каранавіруса магла зарадзіцца не ў Кітаі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік спецыяльнай камісіі па барацьбе ў распаўсюджаннем пнеўманіі Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Чжун Наньшань, паведамляе ТАСС.

"Калі мы робім прагнозы і выказваем здагадкі адносна эпідэміі, у першую чаргу мы прымаем пад увагу Кітай і не разглядаем іншыя краіны. Цяпер і за мяжой узніклі сітуацыі распаўсюджання каранавіруса, - сказаў Чжун Наньшань. - Успышка эпідэміі ўпершыню ўзнікла ў КНР, аднак не абавязкова, што яна зарадзілася ў Кітаі".

Як раней заявілі ўлады Кітая, першакрыніца каранавіруса пакуль не ўстаноўлена, аднак існуе верагоднасць, што яе галоўнымі разносчыкамі з'яўляюцца кажаны, а ўскоснымі - пангаліны.

На сённяшні дзень колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі склала 2744 чалавекі, выздаравелі амаль 32,4 тыс., колькасць заражаных з моманту ўспышкі пнеўманіі перасягнула 78,4 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі