Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2021, 17:13

У Нур-Султане ўзмацнілі каранцінныя меры з-за росту выпадкаў COVID-19

29 сакавіка, Нур-Султан /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач сталіцы Казахстана Сархат Бейсенава падпісала новую пастанову аб узмацненні каранцінных і абмежавальных мер у горадзе ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, што ўступіць у сілу 30 сакавіка.

Згодна з падпісаным дакументам, скарачаецца час работы гандлёва-забаўляльных цэнтраў, гандлёвых цэнтраў і гандлёвых дамоў у будні да 17 гадзін. У выхадныя дні гэтыя аб'екты будуць закрыты. Таксама забараняецца працаваць у выхадныя дні аб'ектам грамадскага харчавання, за выключэннем заказаў навынас і дастаўкі.

Усе студэнты і школьнікі горада, за выключэннем вучняў выпускных класаў, павінны перайсці на дыстанцыйную форму навучання.

Нур-Султан з 10 сакавіка знаходзіцца ў чырвонай зоне. Штодзень у горадзе выяўляюць больш за 300 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Жыхароў і гасцей сталіцы просяць строга выконваць санітарныя нормы і патрабаванні каранціннага рэжыму, каб пазбегнуць росту захваральнасці на COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі