Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 жніўня 2020, 18:23

У Непале ў выніку апоўзняў загінулі 16 чалавек

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горных вёсках у Непале ў выніку апоўзняў, выкліканых праліўнымі дажджамі, загінулі сама меней 16 чалавек, 28 прапалі без вестак, паведамляе Reuters.

Паводле даных міністэрства ўнутраных спраў, у цэнтральнай частцы Непала ў раёне Сіндхупалчак, недалёка ад сталіцы Катманду, раніцай 14 жніўня моцны апоўзень знёс каля 30 дамоў.

На месцы працуюць выратавальныя службы. Аднак правядзенню выратавальнай кампаніі перашкаджаюць дажджы і бруд, што спаўзаюць з узгоркаў.

Паведамляецца таксама, што ў гэтым годзе ў выніку паводак і апоўзняў у краіне загінулі 215 чалавек, 85 чалавек прапалі без вестак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі