21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузавік урэзаўся ў групу людзей на поўдні Мексікі, паведамляюць інфармагенцтвы.
На ўездзе ў горад Тустла-Гут'ерэс (штат Ч'япас) грузавы аўтамабіль пратараніў некалькі машын, пасля чаго збіў групу людзей, якія чакалі аўтобус на абочыне дарогі. Як мінімум 5 чалавек загінулі, яшчэ 11 пацярпелі.
Пацярпелыя былі дастаўлены ў гарадскія бальніцы, інфармацыя пра іх стан пакуль не абнародавана.
Паводле папярэдніх даных, прычынай трагедыі стала неспрацоўка тармазной сістэмы грузавіка. Вадзіцель машыны атрымаў лёгкія траўмы, у бліжэйшы час ён зможа даць паказанні наконт здарэння.-0-