Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 чэрвеня 2021, 15:11

У Маскве ўзмоцняць кантроль за нашэннем масак і пальчатак у грамадскіх месцах

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве ў сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ўзмоцняць кантроль за нашэннем масак і пальчатак у грамадскіх месцах, паведамляе ТАСС.

"З сённяшняга дня ў Маскве ўзмацняецца кантроль за выкарыстаннем грамадзянамі сродкаў індывідуальнай аховы ў грамадскіх месцах, у тым ліку ў грамадскім транспарце, гандлёвых і забаўляльных цэнтрах, а таксама іншых месцах скопішча людзей. Таксама будзе ўзмоцнены кантроль за прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія не выконваюць санітарныя нормы і правілы. Будуць праводзіцца пастаянныя кантрольныя мерапрыемствы ўпаўнаважанымі супрацоўнікамі ўрада Масквы сумесна з паліцыяй і супрацоўнікамі Расспажыўнагляду. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена гандлёвым і забаўляльным цэнтрам, кафэ, барам і рэстаранам, начным клубам і канцэртным мерапрыемствам", - расказаў начальнік Галоўнага кантрольнага ўпраўлення Масквы Яўген Данчыкаў.

Начальнік Галоўнага кантрольнага ўпраўлення ўдакладніў, што за парушэнне масачна-пальчатачнага рэжыму прадугледжаны штраф ад 4 да 5 тыс. расійскіх рублёў. За парушэнні ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў юрыдычным асобам пагражае штраф ад 300 тыс. да 1 млн расійскіх рублёў, у выпадку паўторных парушэнняў магчыма прыпыненне дзейнасці да 90 сутак.

"Адказныя паводзіны і выкананне ўсіх устаноўленых норм і правіл дадуць нам магчымасць пазбегнуць росту колькасці хворых, а таксама ўвядзення дадатковых абмежавальных мерапрыемстваў. Таксама звяртаю ўвагу, што ў Маскве разгорнута вакцынацыя для ўсіх жадаючых, якая з'яўляецца эфектыўным інструментам у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй", - сказаў на заканчэнне Яўген Данчыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі