Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 снежня 2021, 10:19

У Латвіі пры аплаце рахункаў за ацяпленне могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі да 40 працэнтаў дамашніх гаспадарак

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Латвіі на фоне павышэння цэн на ацяпленне і электраэнергію праблема аплаты камунальных паслуг закране не толькі бедныя слаі насельніцтва, але і тых, чый даход адносна высокі. Аб гэтым піша Baltnews са спасылкай на даныя Латвійскага саюза самакіраванняў.

Даўгаўпілскі гарадскі савет абвясціў у горадзе энергетычны крызіс мясцовага значэння. З-за высокай цаны на прыродны газ тарыф на ацяпленне ў горадзе ў наступным годзе можа вырасці ў тры разы.

Паводле даных Латвійскага саюза самакіраванняў, аналагічныя праблемы ёсць і ў іншых муніцыпалітэтах краіны. Паводле ацэнак мясцовых улад, ужо ў мінулым годзе праблемы з аплатай ацяплення былі ў 20 працэнтаў дамашніх гаспадарак, а з ростам цэн да 40 працэнтаў дамашніх гаспадарак могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі пры аплаце рахункаў.

У Латвійскім саюзе самакіраванняў гавораць, што самыя высокія тарыфы ўстаноўлены ў Рызе і яе наваколлі. Так, за апошнія месяцы цэны на ацяпленне ў Рызе выраслі на 43 працэнты.

Праблема павышэння цэн на ацяпленне абышла тыя месцы, у якіх топяць шчэпкамі, дровамі, грануламі, а таксама арганізацыі, у якіх заключаны дагаворы з пастаўшчыкамі газу з больш працяглымі тэрмінамі.

Паводле сацыялагічных апытанняў, 57 працэнтаў жыхароў Латвіі гэтай зімой паспрабуюць зменшыць аплату за камунальныя паслугі, сэканоміўшы на спажыванні энергарэсурсаў. Кожны дзясяты плануе зменшыць суму камунальных плацяжоў за кошт эканоміі на ацяпленні.

Разам з тым Міністэрства эканомікі Латвіі запэўнівае, што ў краіне дастаткова энергарэсурсаў, такіх як электраэнергія, газ і нафтапрадукты, і на ўсіх іх хопіць. Такім чынам, гавораць чыноўнікі, сістэма энергазабеспячэння працуе як належыць, а энергетычнага крызісу, аб якім раней заявілі ў Даўгаўпілскім самакіраванні, у краіне няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі