Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2021, 16:47

У Кыргызстане пачалася вакцынацыя ад COVID-19

29 сакавіка, Бішкек /БЕЛТА - КАБАР/. У Кыргызстане сёння пачаўся першы этап вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі кітайскай вакцынай Sinopharm.

Першымі прышчэпку ў ЦСМ нумар 7 зрабілі кіраўнік Міністэрства аховы здароўя і сацразвіцця Алымкадыр Бейшэналіеў і яго намеснікі.

На брыфінгу ён заявіў, што эфектыўнасць названай вакцыны высокая і якіх-небудзь пабочных эфектаў не выклікае.

Паводле даных універсітэта Джонса Хопкінса, на 29 сакавіка ў Кыргызстане зарэгістравана 88163 выпадкі заражэння COVID-19, памерлі 1497.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі