Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2019, 13:39

У Конга поезд сышоў з рэек: загінулі 24 чалавекі

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таварны поезд сышоў у рэек у правінцыі Касаі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. У выніку не менш як 24 чалавекі загінулі і яшчэ 31 чалавек пацярпеў, паведамляе AFP са спасылкай на мясцовую паліцыю і службы выратавання.

Пры крушэнні некалькі вагонаў перавярнуліся, яшчэ некалькі ўпалі ў раку з моста.

Паводле інфармацыі AFP, большая частка пасажыраў прабралася на поезд нелегальна. Адзначаецца, што сярод загінулых шмат дзяцей. Пошукавую аперацыю прыпынілі з надыходам ночы, але, мяркуецца, што колькасць ахвяр можа ўзрасці.

Аб прычынах здарэння не паведамляецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі