Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 ліпеня 2021, 09:30

У кітайскім Чжэнчжоу каля 200 тыс. жыхароў эвакуіраваны з-за паводкі

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 200 тыс. жыхароў кітайскага горада Чжэнчжоу эвакуіраваны з-за паводкі, паведамляе ТАСС са спасылкай на муніцыпальныя ўлады.

Паводле існуючых даных, колькасць пацярпелых ад стыхійнага бедства дасягнула 36 тыс. Насельніцтва Чжэнчжоу складае больш за 12,5 млн чалавек. Паведамляецца, што за апошнія суткі ў горадзе выпала 457,5 мм ападкаў. Пры гэтым, паводле ацэнак метэаролагаў, гадавая норма складае каля 640,8 мм.

З-за ліўняў, якія доўжыліся некалькі дзён, у правінцыі Хэнань пачалася паводка. Паводле апошніх даных, у выніку паводкі загінулі як мінімум 12 чалавек, усе яны сталі ахвярамі затаплення поезда ў тунэлі метро Чжэнчжоу. З-за прарыву плаціны на адным з вадасховішчаў горада ўлады правінцыі ўвялі першы ўзровень рэагавання на надзвычайную сітуацыю, а МНС КНР павысіла нацыянальны ўзровень пагрозы з трэцяга да другога.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі