Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 лютага 2021, 12:32

У Кіеве адбыліся сутыкненні пратэстуючых з паліцыяй, пацярпелі дзясяткі чалавек

24 лютага, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. У Кіеве ў выніку сутыкненняў у час акцыі пратэсту пацярпелі дзясяткі чалавек, у тым ліку 27 паліцэйскіх.

Акцыя пратэсту прайшла перад офісам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і была арганізавана ў падтрымку зняволенага адэскага актывіста Сяргея Сцярненкі. У ёй прынялі ўдзел больш за 2000 чалавек. За парадкам сачылі паліцэйскія і ваеннаслужачыя.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, у час акцыі ўдзельнікі выкарыстоўвалі газавыя балончыкі і фаеры. На заўвагі паліцэйскіх яны не рэагавалі, і сваркі на словах перарасталі ў сутыкненні. У выніку апёкі вачэй атрымалі 27 паліцэйскіх і ваеннаслужачых Нацгвардыі. 24 чалавекі былі затрыманы паліцыяй.

Сутыкненні завяршыліся бліжэй да апоўначы. Аднак удзельнікі акцыі анансавалі бестэрміновы пратэст. Актывісты, у прыватнасці, заявілі, што ў суботу, 27 лютага, у 12.00 адбудзецца ўсеўкраінская акцыя пратэсту, якая прадоўжыцца "да вызвалення ўсіх палітзняволеных, уключаючы Сцярненку".

Прыморскі раённы суд Адэсы 23 лютага прызнаў Сцярненку вінаватым у выкраданні чалавека па папярэдняй змове групы асоб, а таксама ў незаконным захоўванні зброі і прыгаварыў да 7 гадоў 3 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй паловы маёмасці. Да абскарджання прыгавору ён утрымліваецца пад вартай. Сцярненка адмаўляе сваё дачыненне да выкрадання і настойвае на палітычнай матываванасці справы.

Масавыя акцыі ў падтрымку Сцярненкі прайшлі вечарам 23 лютага ў многіх гарадах Украіны, у тым ліку ў Адэсе, Львове, Харкаве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі