Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2020, 09:03

У Канадзе колькасць выздаравеўшых упершыню перасягнула колькасць заражаных каранавірусам

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць выздаравеўшых у Канадзе ўпершыню перасягнула колькасць заражаных каранавірусам, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя канадскага Міністэрства аховы здароўя.

Па стане на 11 мая, у краіне 32 994 раней інфіцыраваныя ўжо поўнасцю вылечыліся, а 31 994 прадаўжаюць змагацца з каранавірусам. За апошнія суткі ў Канадзе зарэгiстравана 1 133 выпадкі заражэння, усяго з-за COVID-19 памерла 4 993 чалавекі.

Першы выпадак заражэння каранавірусам у Канадзе быў зафіксаваны 15 студзеня. Выпадкі інфіцыравання адзначаны ў 12 з 13 рэгіёнаў краіны. Больш за ўсё тых, хто заразіўся, у правінцыях Квебек (38 469), Антарыа (20 546) і Альберта (6 300). Тэст на наяўнасць каранавіруса ў Канадзе прайшлі звыш 1,1 млн чалавек.

Прэм'ер-міністр Джасцін Трудо 28 красавіка заявіў, што Канада знаходзіцца на паўдарозе да выхаду з крызісу, выкліканага пандэміяй. Раней ён сказаў, што паводле прагнозаў урада пік хваробы ў краіне будзе прыпадаць на канец мая, а першая хваля масавых заражэнняў завершыцца ў канцы лета.

З пачатку пандэміі каранавірусам у свеце заразіліся больш за 4 млн чалавек, каля 280 тыс. памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі