Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 ліпеня 2020, 14:42

У Японіі пачаліся клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японія пачала праводзіць клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі, паведамляе японская тэлерадыёкампанія NHK WORLD.

Біяфармацэўтычная кампанія AnGes AnGes правядзе выпрабаванні ДНК-вакцыны на 30 здаровых дарослых людзях у бальніцы пры ўніверсітэце горада Осака. Гэта вакцына ў саставе мае ДНК шыпападобнага бялку, які знаходзіцца на паверхні віруса. Даследчыкі мяркуюць, што імунная сістэма вакцынаванага чалавека пачне выпрацоўваць антыцелы, якія прадухіляць заражэнне каранавірусам.

Удзельнікі клінічных выпрабаванняў будуць вакцынаваны двойчы з інтэрвалам два тыдні. Пры гэтым 15 чалавек атрымаюць большую дозу вакцыны, у той час як другім будзе ўведзена меншая. Затым вучоныя прааналізуюць рэзультаты пацыентаў абедзвюх груп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі