Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Японіі 160 школьнікаў апынуліся ў пастцы з-за тайфуну "Джэбі"

У свеце 05.09.2018 | 11:33
Фота ТАСС
Фота ТАСС

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Японіі з-за тайфуну "Джэбі" 160 школьнікаў апынуліся заблакіраваны ў пансіянаце, паведамляе тэлеканал "МІР 24".

Пансіянат размешчаны ў лесе паблізу горада Кіёта (прэфектура Кіёта). Паваленыя ветрам дрэвы перагарадзілі дарогу вучням і настаўнікам. Ратавальнікі разбіраюць завалы, каб эвакуіраваць людзей.

Тайфун "Джэбі" абрушыўся 4 верасня на заходнюю частку Японіі. Ён стаў самым моцным за апошнія 25 гадоў. Асноўны ўдар прыпаў на прэфектуры Осака, Кіёта і Хёга на захадзе Японіі. Паводле даных японскага тэлеканала NHK, ад стыхіі загінулі 11 чалавек, больш за 600 былі траўміраваны. Адбыліся маштабныя падтапленні і абрывы ліній электраперадачы, без электрычнасці засталіся больш як 1 млн дамоў. Быў прыпынены рух на шэрагу чыгуначных напрамкаў і скорасных магістралях. Затоплены міжнародны аэрапорт Кансай у горадзе Осака, які звязвае Японію як мінімум з 80 гарадамі свету. Аэрапорт Кансай будзе закрыты 5 верасня на працягу ўсяго дня.

Прадстаўнікі Метэаралагічнага ўпраўлення Японіі заклікаюць праяўляць асцярожнасць у сувязі з парывамі ветру і высокімі хвалямі ў паўночнай частцы Японіі, нягледзячы на тое, што тайфун "Джэбі" сёння раніцай ператварыўся ў зону нізкага атмасфернага ціску ў час аддалення ад японскага архіпелага.

Тайфун "Джэбі" пасля вострава Хансю абрушыўся на Сахалін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.