Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лістапада 2021, 12:46

У Ізраілі стартавала кампанія па вакцынацыі дзяцей ад COVID-19

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ізраілі афіцыйна стартавала кампанія па вакцынацыі ад COVID-19 дзяцей ад 5 да 11 гадоў. Жадаючых ужо дзясяткі тысяч, паведамляе ізраільскі інфармацыйны партал Israelinfo.

Рашэнне аб афіцыйнай вакцынацыі дзяцей прынята ў сувязі з ростам колькасці новых выпадкаў каранавіруса. Многія захварэлыя не дасягнулі 12 гадоў.

Спецыялісты чарговы раз звяртаюць увагу бацькоў, якія сумняваюцца, на тое, што вакцына не шкодзіць дзіцяці і дапамагае пазбегнуць ускладненняў.

Дзецям другую дозу вакцыны ўвядуць, як і дарослым, праз 21 дзень. Тым, хто перахварэў на каранавірус, пакуль прышчэпкі рабіць не будуць.

Цяпер у Ізраілі каэфіцыент заражальнасці 1.04, гэта значыць адзін захварэлы заражае больш як аднаго чалавека. Пры такіх даных захваральнасць прадоўжыць расці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі