Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 чэрвеня 2022, 11:29

У Ізраілі правядуць пазачарговыя выбары, Біньямін Нетаньяху спадзяецца вярнуцца

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кіруючай у Ізраілі кааліцыі прыйшлі да дамоўленасці распусціць парламент і правесці пазачарговыя выбары, паведамляе Бі-бі-сі.

Гэтыя выбары стануць пятымі за апошнія чатыры гады. Па іх выніках да ўлады плануе вярнуцца былы прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, які праслужыў на пасадзе прэм'ера ў суме 15 гадоў і тры месяцы.

Адзначаецца, што ўжо на наступным тыдні ў Кнесеце будзе арганізавана галасаванне аб роспуску парламента і новых выбарах.

Выбары могуць адбыцца ў канцы кастрычніка 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі