Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 сакавіка 2020, 09:21

У Італіі абмежавалі перамяшчэнне грамадзян па краіне

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета міністраў Італіі Джузэпэ Контэ падпісаў дэкрэт, згодна з якім абмяжоўваецца перамяшчэнне насельніцтва па ўсёй тэрыторыі краіны з мэтай барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, паведамляе ТАСС.

Размова ідзе пра забарону на перамяшчэнне без уважлівых прычын. Да такіх адносяцца працоўная або сямейная неабходнасць, а таксама пераезды ў сувязі са станам здароўя.

Спыняюцца любыя спартыўныя спаборніцтвы, уключаючы нацыянальны чэмпіянат па футболе. Дапускаюцца толькі трэніроўкі пад адкрытым небам для падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў і іншых спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню пры ўмове забеспячэння мер засцярогі. Акрамя таго, забараняюцца любыя групавыя сустрэчы.

Як удакладняецца, прынятыя каранцінныя меры, што датычыліся раней толькі паўночнай вобласці Ламбардыя і шэрага правінцый у абласцях Венета, Эмілія-Раманья, П'емонт і Марке, з гэтага часу распаўсюджваюцца на ўсю тэрыторыю краіны. Гэта азначае закрыццё ўсіх забаўляльных устаноў, уключаючы музеі, тэатры і кінатэатры, а таксама абмежаванне работы камерцыйных цэнтраў, у тым ліку ў выхадныя і святочныя дні, рэстаранаў і іншых кропак грамадскага харчавання.

Да 3 красавіка застануцца закрытымі ўсе навучальныя ўстановы.

Паводле апошніх даных, агульная колькасць інфіцыраваных перасягнула ў Італіі 9 тыс. чалавек. Больш за 700 чалавек вылечыліся, колькасць смяротных зыходаў дасягнула 463.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі