Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лютага 2020, 09:47

У Іране праходзяць парламенцкія выбары

21 лютага, Тэгеран /БЕЛТА - ІРНА/. У Іране сёння праходзяць выбары ў парламент.

За 290 дэпутацкіх месцаў будуць змагацца больш за 7 тыс. чалавек. Выбары праходзяць на 208 выбарчых участках.

Раней кіраўнік штаба па правядзенні выбараў Ірана Джамаль Орф заявіў, што з 83 млн іранцаў права голасу маюць каля 58 млн чалавек. Згодна з Канстытуцыяй Ірана, прагаласаваць на выбарах мае права выбаршчык старэйшы за 18.

Дэпутаты парламента выбіраюцца ўсенародным галасаваннем на чатыры гады. Чакаецца, што новы парламент Ірана пачне сваю работу ў канцы мая 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі